Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп накіраваў ліст турэцкаму лідару Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі з уварваннем Турэччыны ў Сірыю. Ліст апублікавала вядоўца канала Fox Business Трыша Рыган; пазней ягоны змест пацвердзілі ў Белым доме, паведамляе «Медуза».
У лісце Трамп заклікаў Эрдагана «скласці добрую здзелку».
«Ты не хочаш несці адказнасць за забойства тысяч людзей, а я не хачу несці адказнасць за знішчэнне турэцкай эканомікі – а мне давядзецца гэта зрабіць», – напісаў Трамп.
Ён заклікаў Эрдагана «не падводзіць увесь свет» і папярэдзіў, што ў гісторыі той застанецца «д’яблам, калі не адбудзецца нічога добрага». Ліст заканчваецца словамі:
«Не будзь упартым. Не будзь дурням! Пазваню табе пазней».
EXCLUSIVE: I have obtained a copy of @realDonaldTrump’s letter to #Erdogan. @POTUS warns him to not “be a tough guy! Don’t be a fool!” Says he could destroy Turkey’s economy if #Syria is not resolved in a humane way. Details tonight at 8pm #TrishRegan #FoxBusiness pic.twitter.com/9BoSGlbRyt
— Trish Regan (@trish_regan) October 16, 2019
Пасланне датаванае 9 кастрычніка – менавіта ў гэты дзень Турэччына пачала ваенную аперацыю «Крыніца міру» на тэрыторыі Сірыі.
ІІ belsat.eu