«Нашыя продкі гулялі вяселле тры дні». У Гомлі рэканструявалі старажытны вясельны абрад


Усё жыццё нашых продкаў нараджэння і да смерці суправаджалася пэўнымі рытуаламі ды звычаямі. Найважнейшым этапам у жыцці кожнага хлопца ці дзяўчыны быў пошук сабе пары, вяселле і стварэнне сям’і.

Выпечка хлеба была адказным момантам

Атрымаць гарбуза было вялікім сорамам – таму ў сваты хадзілі ўвечары

У Гомельскім філіяле Веткаўскага музею гуляць вяселлі стала ўжо файнай традыцыяй. Музейшчыкі кажуць: «тыя, хто ажаніўся ў гэтых сценах і прайшоў увесь абрад, у хуткім часе рэгіструюць свае адносіны і ў ЗАГСе».

Традыцыйны вясельны строй

«Раней нявесту сыну выбірала маці, – распавядае загадчык філіялу Пятро Цалка. – Ці добра дзеўка тчэ, ці файна гатуе, якая яна гаспадыня, як танчыць ды спявае – усё гэта мела вялікае значэнне. Затым збіраліся і ішлі ў сваты. Вынік быў непрадказальны: дзяўчына магла або пагадзіцца пайсці замуж за хлопца, або адмовіць і нічога не тлумачачы выкаціць яму гарбуз ці ўручыць нейкую непатрэбную рэч, або смецце. Атрымаць гарбуза было вялікім сорамам, таму ў сваты звычайна хадзілі ўвечары – каб ніхто не ўбачыў гэткага «фіяска».

Калі дзяўчына была цнатлівая да шлюбу, то вяселле гулялі далей

У нашых продкаў было прынята гуляць вяселле ажно тры дні – з суботы па панядзелак. Калі дзяўчына ўсё ж пагаджалася, то наступным этапам была так званая «зборная субота», калі сяброўкі маладой дапамагалі сабраць дзяўчыну: садзілі яе на поўсць (сімвал багацця), апраналі прыгожы строй, запляталі косы, спяваючы пры гэтым адмысловыя вясельныя песні:

«Пад варотамі даліна,

Там Ганначка падаркі беліла.

Белы-белы падаркі, беленька,

Вжэ ж твае баяры блізенька».

Выпечка хлеба была адказным момантам

Строй маладая павінна была выткаць сабе сама: кашуля, расшытая чырвонымі ўзорамі, якія азначаюць чысціню і цнатлівасць, панёва (рознакаляровы фартух), паяс. Неад’емным элементам маладой быў вясельны вянок.

Госці працягвалі весяліцца, танчыць, спяваць ды частавацца са святочнага стала

Выпякаць хлеб давяралі толькі замужняй жанчыне

Пятро Цалка распавёў, што вельмі важны аспект беларускага вяселля – гэта хлеб.

У хаце калі ўсе госці збяруцца маладая мела права тройчы прайсці па лавах і сесці за стол да маладога, пасля чаго запальвалася дзве свечкі

«І выпечка хлеба была настолькі адказным момантам, што нават не кожнага маглі запрасіць да гэтага. Да выпечкі вясельнага караваю дапускаліся толькі жанчыны, якія жылі ў шчаслівай пары і дастаткова заможна, бо іх лёс перадаецца маладым. Лічылася ідэальным, калі пры выкананні ўсіх гэтых умоваў каравай пякла хросная маці. Каравай абавязкова ставілі ў дзежку, накрытую хусткай, пад якую сыпалі зерне – каб маладая сям’я жыла ў багацці».

Выпечка хлеба была адказным момантам

Таксама ў палескай традыцыі – рабіць вельцы. Гэта галінкі дрэваў (часцей за ўсё яблыня ці вішня), якія абпякалі цестам і ўпрыгожвалі кветкамі. Гэтыя вельцы «урошчвалі» у каравай, заматавалі ў хустку. І тут ужо мужчын дапускалі да абраду: сват ці хросны бацька заносіць каравай у камору, дзе выпечка знаходзіцца ажно да этапу дзяльбы.

У нашых продкаў было прынята гуляць вяселле ажно тры дні – з суботы па пятніцу

На наступную раніцу прынята было выносіць прасціну і дэманстраваць яе гасцям

У хаце калі ўсе госці збяруцца маладая мела права тройчы прайсці па лавах і сесці за стол да маладога, пасля чаго запальвалася дзве свечкі.

Выпечка хлеба была настолькі адказным момантам, што нават не кожнага маглі запрасіць да гэтага

«Па гэтых свечках глядзелі: хто будзе роўненька гарэць, хто трашчаць, хто плакаць, – тлумачыць Пятро Цалка. – Не дай Божа было адной са свечак патухнуць – гэта азначала, што хтосьці з маладых аўдавее».

Дзяльба караваю лічылася апафеозам вяселля: усе родзічы збіраюцца і па чарзе віншуюць маладых ды жадаюць шчасця і долі новай сям’і. А вельцы, якімі быў упрыгожаны каравай, раздавалі дзеткам.

Строй маладая павінна была выткаць сабе сама

Калі першы дзень падыходзіў да канца, маладую пераводзілі ў «замужнюю»: свякруха здымала з ейнай галавы вянок, завязвала валасы і павязвала паверх белую хустку. З гэтага моманту маладая станавілася жонкай. А вянок мералі ўсе незамужнія дзяўчаты – каб выйсці замуж.

Пасля гэтага маладых правозілі ў камору на ноч, а госці працягвалі весяліцца, танчыць, спяваць ды частавацца са святочнага стала.

Свякруха здымала з галавы маладой вянок, завязвала валасы і павязвала паверх белую хустку

У адзін з момантаў вечара маладыя зноў з’яўляліся, але гэта была не сапраўдная пара, а пераапранутыя госці.

У адзін з момантаў вечара маладыя зноў з’яўляліся, але гэта была не сапраўдная пара, а пераапранутыя госці

Сапраўдныя ж маладыя з’яўляліся толькі ранкам другога дня.

«Прынята было выносіць прасціну і дэманстраваць гасцям, – распавядае Пятро Цалка. – Калі дзяўчына была цнатлівая да шлюбу, то вяселле гулялі далей. Калі ж дзяўчына не здолела захаваць свой гонар, то госці ўставалі і моўчкі сыходзілі».

Калі дзяўчына была цнатлівая да шлюбу, то вяселле гулялі далей

Усе фальклорныя матэрыялы, якія выкарыстоўваліся падчас абраду, Веткаўскі музей разам з Гомельскай краязнаўчай арганізацыяй «Талака» збіралі і працягваюць збіраць штогод на прасторах Гомельшчыны. Таму кожны праведзены ў музеі абрад – унікальны, але традыцыйны для гэтага рэгіёну.

Ганна Вашчанка, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў