На тэлефон даверу міліцыі летась патэлефанавалі больш за тры тысячы асобаў


Тэлефон даверу МУС застаецца адным з самых лёгкіх і даступных сродкаў сувязі грамадзянаў з міліцыяй. У мінулым годзе на нумар даверу МУС паступіла больш за тры тысячы званкоў. Звыш 80 % зваротаў былі ананімнымі, часта звароты мелі даведачны і кансультацыйны характар.

У выніку праверак, праведзеных на падставе атрыманай інфармацыі, больш за 150 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе сайт МУС.

Гэтак пільны жыхар Жыткавічаў паведаміў пра кіроўцу, які ездзіць без тэхагляду. Інфармацыя пацвердзілася, і парушальнік быў прыцягнуты да адказнасці. Вясковец з Вілейскага раёну распавёў, што сусед паставіў на паток выраб і продаж самагону. У выніку быў канфіскаваны самагонны апарат і дзясяткі літраў самапальнай алкагольнай вадкасці. А раней судзімы непрацуючы жыхар сталіцы прыцягнуты да адказнасці за незаконны абарот насваю. Пра рэгулярны абмен нейкімі скруткамі падазронымі асобамі ў гарадскім парку адпачынку паведаміў ананімны заяўнік.

Словы падзякі за прафесійнае выкананне сваіх абавязкаў або аказаную дапамогу паступілі на адрас 21 міліцыянта. Няйначай як сваймі выратавальнікамі назвала мянчанка супрацоўнікаў УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, якія выручылі яе ў цяжкай сітуацыі: адбуксіравалі машыну з прабітым колам у бяспечнае месца і даставілі да дзіцячага садку за дзіцем. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Менску аператыўна прыбылі на скаргу жыхароў, якім не давала заснуць гучная музыка з прыпаркаванай у двары машыны. У выніку ў дачыненні да меламана складзены адміністрацыйны пратакол.

Аб’ектыў
Міністр Шуневіч – абаронца маралі з турэмным жаргонам
2018.12.28 21:33

СК, belsat.eu

Стужка навінаў