«Лукашэнка сыходзь!» У Берасці – чарговая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага заводу


Жыхары Берасця выйшлі на чарговую акцыю пратэсту супраць акумулятарнага заводу. У традыцыйным «кармленні галубоў» у цэнтры гораду і несанкцыянаваным шэсці прымаюць удзел некалькі сотняў чалавек.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін распавёў belsat.eu, што «пакарміць галубоў» прыйшлі каля 200-300 чалавек. Два чалавекі прыйшлі ў вобразе смерці – у чорнай вопратцы, чорных плашчах і з касою.

Пратэсты ў Берасце, 26 красавіка. Фота – belsat.eu

«Людзі не задаволены заводам і сваёй прысутнасцю на плошчы даюць зразумець уладам, што акумулятарнаму заводу тут не месца», – адзначыў Вялічкін.

Пратэсты ў Берасце, 26 красавіка. Фота – belsat.eu
Пратэсты ў Берасце, 26 красавіка. Фота – belsat.eu

Падчас шэсця людзі скандуюць «Не заводу АКБ» і «Чыноўнікаў – на нары», «Лукашэнка сыходзь». Яны таксама заклікаюць да вызвалення лідараў берасцейскіх пратэстаў: Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка.

  • 10 красавіка акумулятарны завод «АйПауэр» атрымаў станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Наступным этапам будуць выпрабаванні абсталявання заводу, сістэм водазабяспечэння, каналізацыі і вентыляцыі.
  • Людзі ў Берасці і ваколіцах упэўненыя, што выкіды з заводу пашкодзяць іхнаму здароўю і навакольнаму асяроддзю. Яны выходзяць на пратэсты – «кармленне галубоў» – кожную нядзелю з лютага 2018 году. Пасля красавіка 2018-га мясцовыя ўлады не давалі дазволу на правядзенне акцый, хаця ініцыятары неаднаразова падавалі адпаведныя заяўкі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў