Кіраўнік дзяржавы 23 снежня правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком справамі прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам.
На сустрэчы былі абмеркаваныя вынікі ды перспектывы працы Кіраўніцтва справамі, супраца з афрыканскімі краінамі, кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.
Асобна закраналася арганізацыя дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і правядзенне Венскага балю 28 снежня ў Палацы Незалежнасці.
Віктар Шэйман падазраецца ў датычнасці да забойства апанентаў беларускіх уладаў у 1999 годзе – былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара ды бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Тады ён займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі.
У тым, што Шэйман быў датычны да іх забойства, упэўнены і былы баец СОБРу Юрый Гараўскі, інтэрв’ю з якім выйшла на мінулым тыдні і які прызнаўся ў выкраданні палітыкаў.
МГ belsat.eu