Кітайцы будуць выкарыстоўваць беспілотныя аэратаксі ў барацьбе з эпідэміяй каронавіруса


Улады гораду Хэчжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёну правялі вучэнні па барацьбе з эпідэміяй каронавіруса. У вучэннях выкарысталі беспілотныя аэратаксі EHang 216.

Падчас вучэння кампанія EHang адпрацавала два дэманстрацыйныя сцэнары: па дастаўцы лекаў у шпіталь і па транспартаванню пацыента.

У межах першага сцэнара аэратаксі EHang 216 выканала аўтаномную дастаўку лекаў з плошчы Хэчжоу ў цэнтры гораду на дах 25-павярховага будынку мясцовай больніцы. Адлегласць пералёту склала 4 кіламетры.

Затым у EHang 216 сеў прадстаўнік кампаніі-вытворцы гэтых гіганцкіх дронаў. Аэратаксі даставіла яго з плошчы на дах больніцы і назад.

Дарэчы, летась у сакавіку амерыканская кампанія UPS запусціла лінію дастаўкі медыкаментаў і ўзораў для лабараторных аналізаў пры дапамозе дронаў. Дастаўка пакуль працуе толькі ў горадзе Ролі ў штаце Паўночная Караліна.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў