Кіраўнік будаўнічай фірмы двойчы прадаваў кватэры, падманваючы дольнікаў


Упраўленне Следчага камітэту па Менску завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка ТДА «Копинстрой». Дырэктар праводзіў падвойны продажаў кватэр у дамах, якія ўзводзіла яго фірма.

Паводле следства 51-гадовы кіраўнік прадпрыемства на працягу некалькіх гадоў падманваў дольнікаў. Дырэктар атрымліваў грошы ад людзей, заключаў з імі фіктыўныя дамовы аб набыцці-продажу адных і тых жа аб’ектаў будаўніцтва, а таксама дамовы закладу, пазыкі, аб выкананні працаў па паляпшэнню эксплуатацыйных характарыстыкаў. Усяго кіраўнік фірмы атрымаў больш за два мільёны рублёў. У межах крымінальнай справы пацярпелымі прызнаныя 28 грамадзянаў.

Акрамя таго высветлілася, што абвінавачаны на працягу студзеня 2013 года па сакавік 2018 года ўхіліўся ад выплаты падаткаў, і такім чынам прычыніў шкоду дзяржаве на агульную суму больш за 395 тысячаў рублёў.

З мэтай пазбегнуць адказнасці, абвінавачваны арганізаваў рэгістрацыю падстаўной асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і ў перыяд са студзеня 2013 года па 2016 год, шляхам афармлення фіктыўных здзелак з субʼектамі гаспадарання рэальнага сектара эканомікі, ухіліўся ад выплаты падаткаў на агульную суму больш за 240 тысяч рублёў.

Следчымі дапытана больш за сотню сведкаў, канфіскавана і вывучана 30 тамоў дакументацыі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, накладзены арышт на маёмасць агульным коштам больш за чатыры мільёны рублёў.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваны як махлярства ў асабліва буйным памеры, ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, ілжэпрадпрымальніцтва. Дырэктар прадпрыемства арыштаваны. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Hавiны
Былому дырэктару Палаца спорту інкрымінуюць 178 эпізодаў злачынстваў
2019.01.17 18:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў