На ўсталяванне помніку заснавальніку і былому галоўнаму рэдактару інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесю Ліпаю сабралі 10 123 рублі з неабходных 10 тысяч. Краудфандынг, які вядзецца на платформе ulej.by, працягнецца яшчэ два дні.
Мінімальная сума ахвяравання складае 10 рублёў, а максімальная – 100.
Помнік Ліпаю плануюць паставіць на ягонай магіле ў Рудзенску Пухавіцкага раёну да гадавіны смерці – 23 жніўня. Аўтар помніку – скульптар Вадзім Мацкевіч.
Алесь Ліпай заснаваў БелаПАН у 1991 годзе. Летась ён памер пасля працяглай хваробы.
МГ belsat.eu