У якасці маральнай шкоды бізнесовец мае атрымаць ад скандальна вядомай беларускі і ейнага «секс-інструктара» па 500 тысяч расейскіх рублёў.
Гэткае рашэнне прыняў суд Усць-Лабінска ў Краснадарскім краі.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на адваката Аляксея Мельнікава, які прадстаўляе інтарэсы Алега Дзерыпаскі. Бізнесовец на суд не прыехаў.
***
8 лютага Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне пра сувязь Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам. Паводле Навальнага, яны адпачывалі на яхце алігарха ў Нарвегіі разам з супрацоўніцай «індустрыі эскортных паслуг» пад псеўданімам Насця Рыбка. Інфармацыю для свайго расследавання Навальны знайшоў у інстаграме і кнізе бабруйчанкі.
У лютым бізнесовец падаў пазоў супраць Леслі і Рыбкі праз публікацыю ў сацсетках фотаздымкаў і аўдыёзапісаў ягоных размоваў, якія, паводле мільярдэра, раскрываюць дэталі яго прыватнага жыцця.
ДР belsat.eu