Доналд Трамп прыпыніў іміграцыю ў ЗША

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падпісаў указ аб прыпыненні іміграцыі ў краіну. Кіраўнік Белага дому патлумачыў, што гэта неабходна, каб захаваць працоўныя месцы і медычныя рэсурсы для амерыканцаў, піша DW.com.

Указ прэзідэнта ЗША ўступіць у сілу з 24 красавіка, і закране замежнікаў, якія знаходзяцца па-за межамі ЗША і яшчэ не атрымалі права на ўезд. Выключэнне будзе зроблена для медпрацаўнікоў і прадстаўнікоў іншых неабходных у барацьбе з эпідэміяй спецыяльнасцяў, а таксама бліжэйшых сваякоў грамадзянаў ЗША. Закон будзе дзейнічаць 60 дзён з магчымасцю працягнення. Пад абмежаванні патрапяць тыя, хто імкнецца атрымаць сталае жыхарства ў ЗША з дапамогай грын-карты.

«Мы хочам у першую чаргу паклапаціцца аб уласных грамадзянах – мы павінны гэта зрабіць», – заявіў кіраўнік Белага дому Доналд Трамп.

Замежнікам, якія навучаюцца ў Беларусі або ў шлюбе з беларусамі, спросцяць атрыманне грамадзянства

СК belsat.eu

Hавiны