Дэпутат Дзярждумы: палітычныя эліты Беларусі мусяць усведамляць, што Расея для іх краіна магчымасцяў

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, прамысловасці, інавацыйнаму развіццю і прадпрымальніцтву Уладзімір Гутэнёў у інтэрв’ю Федэральнаму агенцтву навінаў адзначыў, што ў пытанні інтэграцыі Беларусі і РФ «мяч» цяпер знаходзіцца на баку Аляксандра Лукашэнкі, а таксама беларускай прамысловай і палітычнай эліты.

«Важна, каб яны ўсведамлялі, што Расея для іх краіна магчымасцяў – не толькі для бізнесу, але і для палітычнай карʼеры. Я лічу, што нам трэба больш актыўна вітаць зʼяўленне беларускіх кіраўнікоў у тых ці іншых галінах нашага жыцця», – сказаў парламентарый.

Уладзімір Гутэнёў канстатаваў, што на руках у беларускага боку ўжо працяглы час знаходзіцца шэраг канкрэтных прапановаў.

«Мы як суседзі, якія жывуць на адной лесвічнай клетцы. Можна мець з суседам добрыя стасункі, запрашаць яго на святы, дарыць падарункі, але мець паасобны лічыльнік і ўваходныя дзверы, якая замыкаецца ў кожнага на свой ключ, хоць ёсць агульная сцяна, і мы зацікаўлены, каб зверху не цякло. Або ёсць разуменне, што мы жывем у агульнай кватэры і разам плацім па рахунках за камунальныя паслугі», – сказаў Гутэнёў.

«Занадта шмат эмоцыяў». Лаўроў пракаментаваў магчымасць аб’яднання Беларусі і РФ

ІІ, belsat.eu, паводле ФАН

Hавiны