Чыноўнікі адмовілі ў правядзенні маршу супраць хатняга гвалту


Актывісткам ініцыятывы супраць хатняга гвалту «Маршыруй, дзетка!» адмовілі ў правядзенні маршу. Адпаведны пост апублікаваны ў групе Facebook.

Арганізатары маршу накіравалі заяўку на правядзенне акцыі ў Менгарвыканкам яшчэ 12 верасня. Мерапрыемства меркавалі зладзіць 12 кастрычніка.

Але чыноўнікі так і не далі дазволу на правядзенне акцыі. Падставай для забароны стала нібыта неабдпаведнасць заканадаўству, паведамілі «Белсату» актывісты групы «Маршыруй, дзетка!».

Hавiны
«Не вінаватая». У Менску прайшла акцыя ў падтрымку жанчын, якія перажылі хатні гвалт
2019.03.09 14:06

 

У Беларусі летась разглядаўся законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту, ён прадугледжваў комплексны падыход да развязання праблемы, праект нават падтрымалі зацікаўленыя міністэрства, у тым ліку і нават МУС, якое ўзначальваў на той момант Ігар Шуневіч. Але супраць выступіў Аляксандр Лукашэнка. Мала таго, кіраўнік Беларусі жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту – паводле яго, гэта ўсё «дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду».

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што біў свайго сына Віктара
2018.10.05 15:53

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў