Брытанскія дэпутаты эфектна сышлі з Еўрапарламенту, а Джонсан зладзіць імпрэзу ў гонар Brexit


Дэпутаты Еўрапарламенту ад Вялікай Брытаніі сышлі з апошняга паседжання пад гукі валынкі. У сеціве з’явілася відэа гэтага эфектнага сыходу.

Нагадаем, што ў ноч на 1 лютага Вялікая Брытанія афіцыйна пакіне Еўразвяз і ейныя прадстаўнікі больш не змогуць браць удзел у працы інстытутаў ЕЗ.

З нагоды Brexit прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан зладзіць імпрэзу ў сваёй рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт.

Паводле выдання «The Guardian», на прыёме гасцям будуць пададзеныя бісквіты з ангельскім блакітным сырам «Шрапшыр Блю», філе ягняці, англійскі пірог пастуха з сырам чэдар і салёнымі агуркамі, шашлыкі з курыцы, а таксама ростбіф з ёркшырскім пудынгам з падліўкай з хрэну. З напояў гасцям прапануюць брытанскае пеністае віно.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў