Брытанія выйдзе з ЕЗ 31 студзеня 2020 года


Палата абшчын у Вялікай Брытаніі большасцю галасоў прагаласавала пра за тое, каб болей не адкладаць брэкзіт. Апазіцыя ў сваю чаргу лічыць, што гэта прывядзе да жорсткага разрыву з ЕЗ, піша Бі-Бі-Сі.

За закон аб выхадзе з ЕЗ выказаліся 358 дэпутатаў новага складу Палаты абшчын Брытанскага парламенту, супраць выступілі 234 асобы. Такім чынам Лондан плануе афіцыйна выйсці з ЕЗ цягам апошняга адтэрмінавання, якое заканчваецца 31 студзеня.

12 снежня кансерватары на чале з Барысам Джонсанам перамаглі на парламенцкіх выбарах у краіне. Першая захада новага парламенту стаў праект закона аб забароне на новыя адтэрмінаванні брэкзіту.

31 студзеня Вялікая Брытанія выйдзе з ЕЗ толькі фармальна. Пакуль краіна страціць прадстаўніцтва і права голасу ў органах улады ЕЗ, але застанецца часткай адзінай эканамічнай прасторы да канца 2020 года. Цягам года Лондан і Брусель павінны будуць дамовіцца пра новыя ўмовы супрацы.

Hавiны
Борыс трыумфуе. Беларус з Лондану пра брэкзіт: «У многіх нервы не вытрымліваюць»
2019.12.13 11:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў