У Беларусі ўводзяцца штомесячныя даплаты да пенсіяў непрацуючых грамадзянаў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага веку. Пра гэта гаворыцца ва ўказе кіраўніка краіны ад 18 кастрычніка № 386.
Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, на дадатковыя выплаты змогуць разлічваць тыя, хто мае адначасова навуковую ступень доктара навук і вучонае званне прафесара.
Такая норма будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2020 года. Памер даплаты складзе Br 370.
Каб атрымаць яе, прафесары павінны звяртацца ў пенсійны орган па месцы жыхарства з заявай, працоўнай кніжкай і дакументамі, якія пацвярджаюць прысуджэнне вучонай ступені і звання.
Даплата будзе выплачвацца разам з пенсіяй з першага чысла месяца, наступнага за месяцам звароту ў пенсійны орган.
МГ belsat.eu