Фанаты менскага хакейнага клубу «Дынама» на матч з расейскім «Авангардам», які прайшоў 23 лістапада ў падмаскоўнай Балашысе, прывезлі банэр з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
Разам з банэрам заўзятары змясцілі і бела-чырвона-белыя сцягі з «Пагоняй».
Праўда, мясцовыя ўлады не ацанілі крэатыву менчукоў і паспрабавалі зняць банэр з Каліноўскім, паведамляе «Мая краіна Беларусь».
Сам матч беларусы выйгралі з лікам 1:2.
МГ belsat.eu