Беларусам не раяць ехаць у Польшчу праз Берасце


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі з прычыны вялікіх чэргаў на мяжы рэкамендуе выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для выезду ў Польшчу.

Hавiны
На беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу. Працу пункту «Брузгі» прыпынілі, але ўжо аднавілі
2019.05.06 13:15

Па стане на 20:00 7 траўня перад пунктам пропуску «Берасце» («Цярэспаль») сваёй чаргі чакалі больш за 100 легкавых аўтамабіляў. У іншых пунктах пропуска чэргі адсутнічалі.

Таксама ў ведамстве нагадалі, што ў беларускім пункце пропуску «Брузгі» і сумежным – «Кузніца Беластоцкая» праводзіцца рэканструкцыя. Праз гэта ўсе транспартныя сродкі рухаюцца толькі па двух палосах – адна на ўезд, а другая на выезд.

У ДПК адзначылі, што ў сувязі з вялікай колькасцю машын у пунктах пропуску на польскім напрамку павялічаная колькасць супрацоўнікаў. Акрамя таго, з памежнай службай Польшчы прапрацаваныя пытанні рытмічнага афармлення людзей і транспартных сродкаў.

Hавiны
Кіроўцы грузавікоў з’язджаюць з Беларусі на працу ў Літву
2019.05.06 21:20

Памежнае ведамства раіць выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для выезду за мяжу. На сайце ДПК ёсць магчымасць адсочваць абстаноўку з чэргамі перад пунктамі пропуску онлайн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў