Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 18 лютага падтрымала праект рашэння Савету ЕЭК аб усталяванні нулявой стаўкі ўвазнога мыта на электрамабілі да канца 2020 года.
Гэтая мера будзе распаўсюджвацца як на юрыдычных, гэтак і на фізічных асобаў. Плануецца, што дзейнічаць яна будзе да канца года, паведамляе сайт ЕЭК.
Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што гэтая мера будзе спрыяць фармаванню ў ЕАЭС рынку электрамабіляў, развіццю іх вытворчасці і зараднай інфраструктуры. Паводле яго, тры краіны ўжо гатовыя ствараць уласныя электракары.
Нулявое мыта ўжо дзейнічала на ўвоз электрамабіляў з верасня 2016 года па жнівень 2017-га. За гэты час імпарт электракараў, напрыклад, у Беларусь павялічыўся амаль у 4 разы. Але тады такая мера не дзейнічала ў дачыненні да фізічных асобаў.
Канчатковае рашэнне прыме Савет ЕЭК. У лістападзе 2019 года Расея выступала супраць зніжэння або адмены Беларуссю мытаў на ўвоз у краіну электрамабіляў.
МГ belsat.eu