Актывістку, якая прыкавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы, аштрафавалі


Актывістку Алену Талстую, якая падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы прыкавала сябе ланцугом да слупа, суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (1020 рублёў).

Пра гэта ў Facebook паведамляе палітык Вячаслаў Сіўчык.

Алену Талстую затрымалі разам з іншымі палітыкамі і актывістамі 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы. Яны прыйшлі туды, каб прайсці ад плошчы да дома на вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць БНР. Да пачатку акцыі Талстая прыкавала сябе ланцугом да слупа. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яе і іншых актывістаў і палітыкаў, якія прыйшлі на акцыю.

Праз пару гадзін усіх, акрамя Талстой, адпусцілі. Жанчыну даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна, дзе яна правяла трое сутак. Судзілі актывістку паводле артыкулу 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Hавiны
У Дзень Волі ў Менску затрымалі 15 чалавек. Некаторыя застаюцца за кратамі
2019.03.26 08:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў