Ад студэнтаў патрабуюць датэрмінова прагаласаваць


Студэнтаў БНТУ прымушаюць тэрмінова прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Telegram- канал «Выборы. Беларусь» паведамляе, што аддаць свае галасы на датэрміновым галасаванні студэнты павінны цягам аўторка-серады.

У Telegram- канале «Выборы. Беларусь» адзначаецца, што за ўдзел у датэрміновым галасаванні студэнтам абяцаюць вызваліць ад заняткаў у суботу і панядзелак. У выпадку, калі нехта не прагаласуе, то пагражаюць не даць выходныя.

Hавiны
У Беларусі распачалося датэрміновае галасаванне
2019.11.12 07:12

Не толькі БНТУ

Таксама паведамляецца, што прымушаюць галасаваць датэрмінова і студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і Міжнароднага ўніверсітэту «МІТСО». Да намесніка дэкана адносна галасавання запрашаюць і навучэнцаў факультэту міжнародных адносінаў БДУ.

Такая сітуацыя характэрная не толькі для Менску, але і для іншых гарадоў. Гэтак, студэнты Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках пішуць заявы на бліжэйшыя пятніцу і суботу. У Полацкім дзяржаўным універсітэце дэкан асабіста накіраваў людзей з інтэрнатаў на выбарчыя ўчасткі.

А ў Ваўкавыскім каледжы Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту студэнтам дазваляюць галасаваць нават без пашпарту.

Асноўны дзень галасаванне – 17 лістапада.

СК/МГ belsat.eu

Глядзіце сюжэт у выданні «Аб’ектыву»:

Стужка навінаў