21-гадовага студэнта прысудзілі ў Жлобіне да 2 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах 2020 года


Суд Жлобінскага раёну вынес прысуд 21-гадоваму Сяргею Ганічаву, прызнаўшы яго вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргей Ганічаў – былы студэнт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Яго затрымалі напрыканцы траўня 2022 года. Да суда абвінавачанага ўтрымлівалі ў СІЗА № 3 Гомля.

Паводле матэрыялаў справы, увечары 9 жніўня 2020 года Ганічаў узяў удзел «у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Жлобіне». Хлопец нібыта выходзіў на праезную частку, чым перашкаджаў руху транспарту, у тым ліку грамадскага. Праз тое, што пратэстоўцы «пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісталі, выкрыквалі лозунгі, дэманстратыўна адмаўляліся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады», вымушаная была нават на некалькі гадзінаў закрыцца кругласуткавая крама ў Жлобіне, сцвярджалі так званыя сілавікі.

Суд прызнаў Сяргея Ганічава вінаватым і, верагодна, 25 жніўня прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Сяргея Ганічава няма пакуль у спісе палітвязняў. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 29 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1306 чалавек. Ініцыятыва dissidentby сцвярджае, што за кратамі застаюцца 1612 палітычныя зняволеныя.

Hавiны
Ціханоўскага кінулі ў ШІЗА, затрымалі дальнабойніка і гітарыста. Рэпрэсіі 28 жніўня
2022.08.28 23:50

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў