Беларусь увайшла ў топ-15 краін па экспарце феерверкаў


Беларусь заняла 12-е месца па экспарту феерверкаў у 2020 годзе. На долю нашай краіны прыпадае 0,2 працэнта сусветнага паставак гэтых піратэхнічных вырабаў, паведамляе рэсурс thinktanks са спасылкай на праект Worldstopexports.

Як сустракалі 2021 у адным з менскіх двароў. 31 снежня 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

За мінулы год аб’ём беларускага экспарту феерверкаў склаў 1,7 мільёна долараў. Аднак Беларусь упала ў рэйтынгу і ўвайшла ў лідары па зніжэнні продажаў феерверкаў на экспарт: ён знізіўся на 58,8 працэнта.

У рэйтынгу Беларусь заняла пазіцыю паміж Італіяй (2,5 млн долараў) і Даніяй (1,3 млн долараў).

Больш за ўсіх у свеце феерверкаў экспартаваў Кітай – 84,0% усяго абʼёму рынку, далей у спісе ідуць Нідэрланды, Германія, Польшча і Чэхія. Самымі хуткарослымі вытворцамі феерверкаў сталі ЗША і Швейцарыя.

Hавiны
На Новы год у Менску не будзе феерверку. Матолька прапанаваў менчукам самім зладзіць салют
2021.12.16 19:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў