Менгарвыканкам апублікаваў план святкаванняў на навагоднюю ноч. Расейскія медыі пацвердзілі: феерверк не забылі ўключыць у план, а ўпершыню скасавалі.
На ноч з 31 снежня 2021 года на 1 студзеня 2022-га ў Менску плануюць музычную і канцэртную праграмы ў раёне Палаца спорту і розныя імпрэзы агулам на 22 пляцоўках у розных раёнах сталіцы. Таксама з 24 снежня па 7 студзеня маюць дзейнічаць рождественская ярмарка «Калядны кірмаш», а 7 студзеня каля Палаца спорту адбудзецца вялікі калядны канцэрт. Прычыны скасавання навагодняга салюту не тлумачаць.
Блогер Антон Матолька, на «экстрэмісцкі» Telegram-канал якога падпісаныя звыш 100 тысяч чалавек, спытаў чытачоў: «Але ж вы ўжо закупаеце феерверкі, праўда?»
Ён зладзіў апытанне аб тым, у які час лепей запускаць феерверкі: а 12-й ночы, пасля Новага году ці ў 23:34 – час, які адсылае да колішняга нумару адміністратыўнага артыкулу за «несанкцыянаванае мерапрыемства» (цяпер той артыкул – 24.23). Варыянт «23:34» набірае звыш 90 % галасоў.
Продаж піратэхнікі забаранялі ў Беларусі пасля пачатку пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх вырабаў — ад 11 жніўня 2020 года. Забарону знялі толькі 7 снежня 2021 года адмысловай пастановай Савету міністраў.
АА belsat.eu