Двух адміністратараў тэлеграм-каналу «Петрыкаў 97 %» асудзілі да калоніі


У Гомельскім абласным судзе 25 сакавіка разгледзелі крымінальныя справы супраць двух адміністратараў тэлеграм-каналу «Петрыкаў 97 %». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Віктар Бедрый.
Фота: Вясна

Жыхароў Петрыкава – 42-гадовага Віктара Бедрыя і 25-гадовага Яўгена Клімава – прызналі вінаватымі ў кіраўніцтве «экстрэмісцкім фармаваннем» – тэлеграм-каналам «Петрыкаў 97 %» (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу). Акрамя гэтага, Яўгена прызналі вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-каналу «Nexta».

Суддзя Руслан Царук асудзіў Віктара і Яўгена да трох і пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У СІЗА да суда Клімава трымалі тры месяцы, а Бедрыя ўзялі пад варту ў зале суда.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў