Уздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы будзе 2 км мінных палёў


Уздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны з Беларуссю і Расеяй будзе пабудавана паласа да 2 км шырынёю, галоўным чынам мінныя палі. Аб гэтым паведамляе Дзяржаўная прыкардонная служба Украіны.

Дзяржаўная мяжа Украіны.
Фота: zn.ua

Павелічэнне паласы ўздоўж участкаў беларуска-ўкраінскай і расейска-ўкраінскай мяжы на шырыню да 2 км прадугледжана законам № 7475 «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты па абароне дзяржаўнай мяжы», за які 24 лютага прагаласавала Вярхоўная Рада Украіны. Паведамляецца, што пашыраная паласа вакол мяжы будзе замініраванай тэрыторыяй.

Апроч таго, законапраектам урэгуляваны пытанні выкарыстання для аховы мяжы Збройных сілаў Украіны, Нацгвардыі і Нацпаліцыі. Змены ўдакладняюць таксама месца памежнай аховы ў агульнай сістэме Сіл абароны Украіны падчас ваеннага становішча.

За новы законапраект прагаласавалі 310 дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў