«Унутраная справа Расеі». Пуцін абтэлефаноўвае кіраўнікоў СНД, але яго не падтрымоўваюць


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін раніцай 24 чэрвеня правёў тэлефонныя размовы не толькі з Аляксандрам Лукашэнкам, але і з прэзідэнтам Узбекістану Шаўкатам Мірзіёевым і прэзідэнтам Казахстану Касым-Жамартам Такаевым. Пра гэта паведаміў ТАСС прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў выступае на Еўразійскім эканамічным форуме. Масква, Расея, 24 траўня 2023 года.
Фота: akorda.kz

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў адносна мяцяжу Яўгенія Прыгожына адзначыў, што «падзеі, якія адбываюцца, – гэта ўнутраная справа Расеі».

«Канстытуцыйны парадак і вяршэнства закону – абавязковая ўмова падтрымання правапарадку ў краіне. Гэта аснова бяспекі грамадства і яго паспяховага развіцця», – цытуе казахскага прэзідэнта ягоная прэс-служба.

Там таксама адзначылі, што Уладзімір Пуцін «падзякаваў за праяўленае разуменне Казахстанам сітуацыі ў Расейскай Федэрацыі».

Падрабязнасцяў размовы з кіраўніком Узбекістану няма. Але пакуль не вядома, каб хтосьці з кіраўнікоў СНД, ЕАЭС ці АДКБ падтрымаў Пуціна.

Hавiны
Пуцін праз мяцеж Прыгожына патэлефанаваў Лукашэнку, самалёт якога ўляцеў у Турэччыну
2023.06.24 12:46

Раніцай 24 чэрвеня звязаны з прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў пра тэлефанаванне расейскага прэзідэнта: «Уладзімір Пуцін праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Расеі».

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў