Пуцін праз мяцеж Прыгожына патэлефанаваў Лукашэнку, самалёт якога ўляцеў у Турэччыну


Раніцай 24 чэрвеня звязаны з прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў пра тэлефанаванне яму расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Фота: БелТА

Як паведамляецца, тэлефанаваў менавіта прэзідэнт Расеі:

«Уладзімір Пуцін праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Расеі». 

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Тым часам «МотолькоПомоги» паведамляе, што самалёт сям’і Лукашэнкі, які ўночы 24 чэрвеня вылецеў з Менску, а 05:15 прызямліўся ў Турцыі – у Бодруме.

Тэлеграм-канал адзначае, што «туды гэты самалёт лятае дастаткова часта, а выкарыстоўваюць яго таксама і Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі».

Абноўлена
Ад «Мы сочым» да «Гэта рэальна». Як свет рэагуе на мяцеж Прыгожына
2023.06.24 11:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў