Актывісткі агаліліся перад Шольцам, заклікаўшы да газавага эмбарга ў дачыненні Расеі


Дзве наведніцы імпрэзы з нагоды дня адкрытых дзвярэй федэральнага ўраду Нямеччыны 21 жніўня зладзілі акцыю пратэсту, з’явіўшыся топлес падчас супольнай фотасесіі з канцлерам Оляфам Шольцам. На грудзях адной з актывістак было напісана: «Газавае эмбарга – зараз», паведамляе dw.com.

Актывісткі зладзілі топлес-акцыю перад Оляфам Шольцам, заклікаўшы да газавага эмбарга ў дачыненні Расеі.
Фота: Michael Sohn / AP Photo

Дзве дзяўчыны падышлі да канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца, каб зрабіць супольны фотаздымак. Пасля таго, як запрошаны на імпрэзу фатограф падрыхтаваўся здымаць, актывісткі знянацку знялі адзенне. На грудзях адной з жанчын быў надпіс: «Газавае эмбарга – зараз».

Канцлер пры гэтым даволі халодна адрэагаваў на тое, што адбывалася. Ягоную рэакцыю выданне «Focus» апісала як «трохі здзіўленую». Як толькі дзяўчаты агаліліся, да іх падбеглі ахоўнікі і адвялі ўбок.

Канцлер Шольц пакуль не адмаўляецца ад расейскага газу, пры гэтым «Газпром» абмежаваў пастаўкі паліва праз газаправод «Паўночны паток – 1» да рэкордна нізкіх аб’ёмаў. Улады Нямеччыны не паведамлялі аб жаданні скасаваць кантракты з расейскай кампаніяй, хоць шукаюць альтэрнатыўныя спосабы развязання праблемаў з ацяпленнем у зімовы перыяд. На пачатак жніўня нямецкія газасховішчы былі запоўненыя на 77 %, што апярэджвала графік. Тым не менш мэтавы паказнік ураду ў запаўненні сховішчаў на 95 % да лістапада падаецца «цяжкадасяжным».

Адным са спосабаў падтрымліваць дастатковую колькасць газу ў сховішчах мае стаць надзвычайны план Еўразвязу для скарачэння спажывання газу ў краінах ЕЗ на 15 %, прыняты на пачатку жніўня. Але нават ён не пазбаўляе ад усіх рызыкаў, магчымых пры спыненні паставак паліва з Расеі.

Hавiны
Шольц размаўляў з Пуціным перад вайной. Пуцін тады заявіў, што Беларусь і Украіна не павінны быць незалежнымі дзяржавамі
2022.08.21 21:04

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў