Літва зробіць больш жорсткім парадак транзіту тавараў праз Беларусь


З 3 ліпеня Літва ўзмацняе жорсткасць правілаў транзіту грузаў праз Беларусь і Расею для прадухілення абыходу санкцый, паведамляе літоўская мытня.

Памежны пункт Літвы.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Цяпер перавозчыкі будуць абавязаны падаць дэкларацыю вытворцы, усяго абмежаванні закрануць 57 груп тавараў. Такія змены былі прадугледжаны літоўскай мытняй для больш эфектыўнага прадухілення магчымага абыходу міжнародных санкцый.

У дакуменце вытворца тавараў, якія экспартуюцца або рээкспартуюцца, павінен указаць, што ён ведае прадаўца сваіх тавараў і іх канечнага пакупніка ў трэцяй краіне. Таксама ён павінен будзе ўказаць, што ўпэўнены ў тым, што тавары дойдуць да пакупніка ў трэць краіне і не будуць перапрадавацца, перапрацоўвацца, захоўвацца або перавальвацца на іншы від транспарту ў Беларусі або Расеі.

Без дэкларацыі вытворцы тавар не выпусціць за межы Еўразвязу.

Раней у Літве заяўлялі, што пад абмежаванні патрапяць тавары падвойнага прызначэння, якія патэнцыйна могуць выкарыстоўвацца РФ для агрэсіі супраць Украіны.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў