Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу на рашэнне прызнаць экстрэмісцкаю кнігу «Беларускі Данбас»


«Belsat TV» з Нацыянальным звязам журналістаў Украіны прэзентаваў кнігу Кацярыны Андрэевай ды Ігара Ільяша «Беларускі Данбас». Кіеў, Украіна. 8 красавіка 2021 года.
Фота: МС / Белсат

Кнігу журналістаў «Белсату» Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай пакінулі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкай прадукцыі.

Рашэнне забараніць кнігу прымалі на падставе заключэння Менскай абласной экспертнай камісіі аб ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі, якая нібыта знайшла ў кнізе прыкметы экстрэмізму. Аднак у заключэнні цалкам адсутнічае аргументацыя, ёсць толькі выснова. Пры гэтым Менгарсуд адмовіўся разглядаць альтэрнатыўныя доказы: заключэнне расейскага незалежнага эксперта, які падрабязна прааналізаваў змест кнігі журналістаў і зняпраўдзіў высновы абласной камісіі.

«Рашэнне суда лічу незаконным, абсурдным і палітычна матываваным», – пракаментаваў сітуацыю Ігар Ільяш.

Аб’ектыў
«Я ўпэўнены, што эксперты нават не бралі ў рукі гэтай кнігі». Кнігу «Беларускі Данбас» прызналі экстрэмісцкай
2021.03.26 22:15

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў