Дзеці ў Берасцейскім раёне знайшлі снарад і гулялі з ім


Дзеці ў Берасцейскім раёне знайшлі артылерыйскі снарад з часу Другой сусветнай вайны і бавіліся з ім. Мясцовы жыхар пабачыў гэта і паведаміў міліцыянтам, перадае МУС.

Артылерыйскі снарад. Ілюстрацыйнае фота.
Фота: zviazda.by

Жыхар Берасцейскага раёну выпадкова пабачыў, што дзеці ў агародзе гуляліся з прадметам, які нагадвае снарад. Мужчына патэлефанаваў міліцыянтам. На месцы прыбылі супрацоўнікі МУС і сапёрна-піратэхнічная група. Адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што дзеці бавіліся 76-міліметровым артылерыйскім снарадам з часу Другой сусветнай вайны. Сапёры ачапілі тэрыторыю, але іншых боепрыпасаў не знайшлі.

Мужчына распавёў, што ягоныя дзеці гуляліся ў двары. Ён пачуў з іхнай размовы слова «снарад», занепакоіўся гэтым і выйшаў паглядзець, што адбываецца. А калі пабачыў, чым бавяцца дзеці, адразу ж выклікаў спецслужбоўцаў.

Hавiны
Як дапамагчы Украіне? Карысныя спасылкі, чаты, групы
2022.02.25 17:12

ОК belsat.eu

 

Стужка навінаў