МТС і А1 перадумалі павышаць цэны на паслугі


Кампаніі МТС і A1 вырашылі не падвышаць тарыфы на свае паслугі, хоць раней анансавалі адпаведныя захады. Пра гэта паведамляе Zerkalo, што звязвае такія рашэнні з забаронай уладаў павышаць цэны.

Будынак аператара сотавай сувязі МТС. Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У снежні ў МТС абвясцілі пра рост кошту тарыфаў, але затым перанеслі падаражэнне на 31 снежня. У A1 таксама збіраліся падымаць тарыфы ў канцы года, калі гэта ўзгодняць чыноўнікі.

Цяпер у A1 заявілі журналістам, што павышэнне тарыфаў было адмененае. Тое ж самае паведамілі і ў МТС.

Тым не менш А1 з 31 снежня змянілі ўмовы на некаторых архіўных тарыфных планах.

У Беларусі ў снежні 2022 года зноў пачалі расці цэны, якія зніжаліся папярэднія два месяцы. У кастрычніку і лістападзе летась, паводле інфармацыі Белстату, цэны ў Беларусі сапраўды зніжаліся (на 1 % і 1,1 % адпаведна). Але ў снежні іх рост зноў аднавіўся – за апошні месяц 2022 года інфляцыя ў Беларусі склала 0,4 %..

У параўнанні з пачаткам 2022 года інфляцыя таксама нязначна паскорылася. Калі ў лістападзе яна склала 12,4 %, то ў снежні – 12,8 % пры прагнозных 6 % за год.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў