Мэр Масквы заявіў, што мабілізацыя ў сталіцы завершаная. Разасланыя позвы не будуць дзеяць


У Маскве завяршылі частковую мабілізацыю, заявіў мэр гораду Сяргей Сабянін. Позвы, разасланыя ў працэсе мабілізацыі паводле месца жыхарства і на прадпрыемствы, спыняць сваё дзеянне.

«Паводле інфармацыі вайсковага камісара Масквы, задачы частковай мабілізацыі выкананыя ў поўным аб’ёме. Пункты збору мабілізаваных закрываюцца 17 кастрычніка 2022 года а 14:00», – паведаміў мэр Сяргей Сабянін.

Скрыншот: sobyanin.ru

Усяго пра завяршэнне мабілізацыі паведамілі ўлады 38 рэгіёнаў Расеі. Раней расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін распавёў, што былі набраныя 200 з заяўленых 300 тысячаў мабілізаваных, і анансаваў канец мабілізацыі да канца кастрычніка.

Агляд
Не прыходзяць у ваенкамат, ломяць рукі, уцякаюць у лес – як расейцы хаваюцца ад мабілізацыі
2022.09.30 08:30

Раніцаю 21 верасня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам і абвесціў частковую мабілізацыю ў краіне. Міністр абароны Сяргей Шайгу заяўляў, што мабілізаваць плануюць 300 тысячаў тых, хто ў запасе.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў