Ліквідавалі Таварыства беларускай школы, якое ў гэтым годзе адзначае 100 год


У Дзень народнага адзінства ўлады ліквідавалі Таварыства беларускай школы. Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Тамара Мацкевіч.

Таварыства беларускай школы праіснавала ў Беларусі 100 год з перапынкамі ў савецкія часы.

Таварыства беларускай школы – гэта добраахвотная грамадская культурна-асветная арганізацыя, якая аб’ядноўвае грамадзян з мэтай стварэння сучаснай сістэмы нацыянальнай асветы і адукацыі, а таксама спрыяе развіццю адукацыі на беларускай мове.

Датай стварэння Таварыства лічыцца 22 лютага 1921 года, калі на адным з пасяджэнняў Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні была прынята пастанова стварыць спецыяльнае Таварыства, якому б можна было перадасць свае паўнамоцтвы і маёмасць.

Гурток Таварыства беларускай школы ў вёсцы Сенькавічы Косаўскага павета. 1928 год.
Фота: wikiwand.com

Праз некаторы час быў зацверджаны статут гэтай арганізацыі. Галоўны напрамак дзейнасці арганізацыі вызначаўся як «развiццё беларускiх школ і беларускай асветы наогул». Згодна з палажэннем статута, Таварыства мела права адкрываць i ўтрымліваць народныя школы, праводзіць курсы, аказваць вучэбна-метадычную i грашовую дапамогу.

Першы раз Таварыства беларускай школы было забаронена польскімі ўладамі 2 снежня 1936 года. Адноўлена ў 22 сакавіка 1996 як Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы», якое было зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі.

Толькі ў 2020-21 гадах сябры Таварыства беларускай школы напісалі 7 навучальна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў.

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў