«Хакей, хакей, хакей і танцы з прэзідэнтам!» Школьнікі будуць вывучаць спартовыя дасягненні сям'і Лукашэнка
Лукашэнка з сынам Колем гуляе ў хакей, пра гэта актыўна пішуць дзяржаўныя медыі ды абмяркоўвае грамадства. Зараз жа спартовыя дасягненні Лукашэнкаў будуць вывучаць… у школах. Міністэрства адукацыі зацвердзіла тэмы для адзінага дня інфармавання, які будзе праходзіць у сярэдніх установах адукацыі кожны апошні чацвер месяца: з сённяшніх чатырох тэмаў усе прысвечаныя кіраўніку Беларусі. Пра новы падыход у педагогіцы гаворым з намесніцай Таварыства беларускай школы Тамарай Мацкевіч.
24.01.2019