Палітвязню Андрэю Папову прысудзілі пяць гадоў турэмнага зняволення


Палітвязня Андрэя Папова прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 («Гвалт над міліцыянтам») Крымінальнага кодэксу і прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суд над Андрэем Паповым у Заводскім судзе Менску. Папова вінавацяць паводле ч. 2 арт. 293 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу РБ.
Фота: АВ / Белсат

Прысуд Андрэю Папову вынесла суддзя суда Заводскага раёну Анжэла Касцюкевіч. Яна прызначыла палітвязню пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. І гэта пры тым, што пацярпелы ў справе так і не з’явіўся на паседжанне. Доказаў дзеянняў, апісаных у пратаколе, таксама не было пададзена. Абаронца Андрэя Папова звяртае ўвагу, што нават у межах жорсткай палітыкі дзяржавы агучанае пакаранне – несувымернае.

Андрэй Папоў быў паранены і затрыманы 9 жніўня на акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тры дні ён правёў у ІЧУ ў Жодзіне, пасля чаго яго вызвалілі. Але 1 верасня Андрэя зноў затрымалі ўжо паводле крымінальнай справы аб удзеле ў масавых закалотах.

Hавiны
Журналістаў недзяржаўных медыяў не пусцілі на суд над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай
2021.02.16 14:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў