Святлана Ціханоўская запрашае прыняць удзел у конкурсе плакатаў на тэму беларускіх пратэстаў


Польскі Нацыянальны Цэнтр культуры, а таксама беларуская лідарка Святлана Ціханоўская запрашаюць прыняць удзел у конкурсе плакатаў, прысвечаных падзеям апошніх двух гадоў у Беларусі «Бел-чырвона-белы».

Польскі Нацыянальны Цэнтр культуры, а таксама беларуская лідарка Святлана Ціханоўская запрашаюць прыняць удзел у конкурсе плакатаў, прысвечаных падзеям апошніх двух гадоў у Беларусі «Бел-чырвона-белы». Крыніца: Польскі Нацыянальны Цэнтр культуры

9 жніўня 2020 году беларусы масава выйшлі на вуліцы, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На мітынгі і маршы людзі прыходзілі з цікавымі самаробнымі плакатамі. Акцыі пратэсту, у якія людзі самі арганізоўваліся на працягу наступных некалькіх месяцаў, сустрэліся з небывалым дагэтуль тэрорам уладаў. Аднак пасля задушэння пратэстаў на радзіме, беларусы працягнулі выходзіць на акцыі за мяжой.

Да ўдзелу ў конкурсе заахвочвае Святлана Ціханоўская:

– Ужо два гады беларусы змагаюцца за свабоду і дэмакратыю. Тысячы людзей былі рэпрэсаваныя, шмат трапілі ў турмы ці былі змушаныя да выезду з краіны. Але беларусы не кінулі барацьбу. Цяпер мы змагаемся за незалежнасць. Важна, каб свет памятаў пра Беларусь. Далучайцеся да конкурсу на лепшыя плакаты на тэму вольнай Беларусі.

Падаваць працы на конкурс можна да 28 ліпеня 2022 году 23.59 на паштовую скрыню: plakatbcb@nck.pl.

Вынікі будуць абвешчаныя да 9 жніўня.

Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна знайсці на сайце Нацыянальнага Цэнтру культуры.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў