Церцель: Беларусь гатова перагарнуць старонку з Польшчай і краінамі Балтыі


Беларусь гатова перагарнуць старонку і абмяркоўваць з Польшчай і краінамі Балтыі вострыя пытанні. Аб гэтым заявіў кіраўнік Камітэту дзяржбяспекі Іван Церцель, паведамляе БелТА.

Iwan Tertel, zdj.: kgk.gov.by
Кіраўнік КДБ Іван Церцель. Крыніца: kgk.gov.by

Церцель паскардзіўся, што Польшча не адказала на прапанову беларускіх уладаў аб устанаўленні ўнутрысуседскіх адносін.

«Кіраўнік дзяржавы неаднаразова выказваўся па пытанні стасункаў з Польшчай і іншымі нашымі суседзямі. Беларусь – міралюбівая дзяржава, якая прытрымліваецца прынцыпаў неўмяшання ва ўнутраныя справы, добрасуседства, развіцця культурных, эканамічных, палітычных сувязей. Розныя часы бывалі, але зараз адносіны з Польшчай знаходзяцца на беспрэцэдэнтна нізкай кропцы. Іх практычна няма. Але трэба сказаць, што гэта не з-за нашай віны. Мы не ўводзілі санкцыі супраць Польшчы, не закрывалі пункты пропуску. Наадварот, кіраўнік дзяржавы даваў даручэнні ўраду аб устанаўленні добрасуседскіх адносін, а таксама абмеркаванні праблемных пытанняў без папярэдніх умоў. На жаль, рэакцыі ў адказ не было», – заявіў Церцель.

Кіраўнік КДБ не змог сказаць, як будуць развівацца адносіны з новым урадам Польшчы, і заявіў аб «паўпанічных» настроях сярод беларусаў, якія з’ехалі. Ён лічыць, што яны баяцца добрых стасункаў паміж Польшчай і беларускімі ўладамі. Паводле слоў Церцеля, Беларусь гатова да дыялогу ў любых фарматах і гатова перагарнуць старонку.

«Мы гатовы абмяркоўваць самыя вострыя пытанні. Гэта воля кіраўніка дзяржавы. Гэта датычыцца, дарэчы, і Прыбалтыкі. Я лічу, што шанец перагарнуць старонку і пачаць з чыстага ліста ёсць. Мы да гэтага гатовыя», – заявіў старшыня КДБ.

У чэрвені 2023 года Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць план добрасуседства і міру з суседнімі краінамі. У лістападзе, пасля парламенцкіх выбараў у Польшчы, беларускае МЗС заявіла, што чакае фарміравання новага ўрада і гатовае да дыялогу. Новы ўрад на чале з Дональдам Тускам быў прыведзены да прысягі 13 снежня.

Меркаванні
Польшча – Беларусь. Чаму не будзе перазапуску стасункаў
2023.11.27 08:19

СП, belsat.eu

Стужка навінаў