Сярод вызваленых – сябры Бабарыкаў Святлана Купрэева і Дзмітрый Жардзецкі, былыя памочнікі Бабарыкі Уладзімір Сажын і Дзмітрый Карака.
Ілюстрацыйнае фота. Першы дзень суда па справе Віктара Бабарыка і супрацоўнікаў Белгазпрамбанку. Суд Маскоўскага раёну Менску. Людзі чакаюць ля ўваходу. 17 лютага 2021 года.
Фота: Белсат
Партал Zerkalo.io сабраў звесткі ад сяброў і былых калегаў шэрагу палітвязняў і фігурантаў «справы Белгазпрамбанку», звязанай з былым кіраўніком банку Віктарам Бабарыкам, які летась збіраўся балатавацца ў прэзідэнты, але быў кінуты за краты падчас збору подпісаў.
Артыкулы
Віктар Бабарыка пра беларускую рэвалюцыю: «Не спыняйцеся! Лёгкім бывае толькі шлях у рабства»
2021.08.31 12:30
За апошні час на волю выйшлі:
- Святлана Купрэева – сяброўка сям’і Бабарыкаў, якая праходзіла ў крымінальнай справе за «ўхіленне ад падаткаў», прызнаная палітвязнем;
- Уладзімір Сажын – былы дарадца Бабаркі і сябра праўлення «Белгазпрамбанку» ў 2006–2020 гадах, якога дапытвалі ў кайданках у судзе па «справе Белгазпрамбанку», хоць ён нібыта не праходзіў у менавіта гэтай справе, а ў чым быў абвінавачаны – невядома;
- Дзмітрый Карака – былы асабісты памочнік Бабарыкі, якога вінавацілі ва «ўхіленні ад падаткаў», прызнаны палітвязнем;
- Дзмітрый Жардзецкі – сябра Бабарыкі;
- яшчэ некалькі чалавек, так ці іначай звязаных са «справай Белгазпрамбанку», прозвішчы якіх невядомыя, але ў іх ліку тыя, хто праходзіў сведкамі.
Каманда Віктара Бабарыкі пацвердзіла вызвалення Купрэевай, Каракі і Жардзецкага, але сувязі з імі не мае.
Абноўлена. Паводле звестак «Нашай нівы», на волю таксама выйшлі старшыня назіральнай рады «Кентаўра» Вольга Радзецкая і акцыянеры «Прыватлізінга»: дырэктар Андрэй Харлановіч, Аляксей Герашчанка і Антон Марозаў (намеснік Радзецкай у «Кентаўры»).
Артыкулы
За чатыры паседжанні не зразумелі сутнасці абвінавачання. Што кажуць пра справу Бабарыкі прысутныя на судзе
2021.02.22 20:53
АА belsat.eu