У Беларусі значна вырасла колькасць сексуальных злачынстваў супраць дзяцей


У Беларусі за апошнія 5 гадоў больш як 3,5 тысячы дзяцей сталіся ахвярамі сексуальных злачынстваў (з іх у 2022 годзе – 922). Пра гэта заявіў прадстаўнік Генпракуратуры Раман Сідарэнка.

Прадстаўнік Генпракуратуры Раман Сідарэнка.
Фота: Пресс-центр Дома прессы / Telegram

Колькасць няпоўнагадовых, пацярпелых ад згвалтаванняў, павялічылася на 33 % (з 33 да 44 асобаў), лік пацярпелых ад распусных дзеянняў вырас утрая (з 91 да 328 асобаў), лік пацярпелых ад вырабу і распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў з выявай непаўналетніх – у 6 разоў (з 11 да 70 асобаў).

За сем месяцаў 2023 года праваахоўныя органы (у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года) выявілі на 56 % больш пацярпелых дзяцей.

Паводле Сідарэнкі, у кожным трэцім выпадку злачынец раней не быў знаёмы са сваёй ахвярай. Больш як у палове выпадкаў злачынец быў нейкім чынам звязаны з ахвярай: гэта сябры сямʼі, суседзі ці іншыя знаёмыя.

«Колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды, папярэдняе расследаванне крымінальных справаў паводле якіх завершанае, павялічылася на 38 %», – падкрэсліў прадстаўнік Генпракуратуры.

Сідарэнка пры гэтым прызнаў, што афіцыйная статыстыка не можа цалкам адлюстроўваць фактычнай сітуацыі, бо дзеці рэдка звяртаюцца па дапамогу ў выпадку, калі становяцца ахвярамі такіх злачынстваў.

Аналітыка
Альянс расследавальнікаў Беларусі: Супрацоўнікі КДБ, МУС і Генпракуратуры карысталіся паслугамі банды педафілаў, якую стварылі самыя сілавікі
2023.04.12 09:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў