У Вашынгтоне вуліцу, на якой знаходзіцца беларускае пасольства, пераймянуюць у гонар Рамана Бандарэнкі


У Вашынгтоне Кансультатыўны камітэт па пытаннях суседства (Advisory Neighborhood Committee) прыняў пастанову ў падтрымку кампаніі мясцовай беларускай дыяспары па прысваенні сімвалічнай назвы вуліцы, на якой знаходзіцца пасольства Беларусі.

Яе пераймянуюць у гонар загінулага Рамана Бандарэнкі.

Вуліца ў Вашынгтоне, на якой знаходзіцца беларускае пасольства. Скрыншот з Google Maps

У паведамленні гаворыцца, што дадзенай рэзалюцыяй прызнаецца трагічная гібель Рамана Бандарэнкі, а таксама беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць журналістаў, якія асвятлялі падзеі, і выказваецца падтрымка з боку Палаты прадстаўнікоў ЗША і Сената ЗША.

У пастанове ANC таксама згадваецца мясцовая традыцыя назвы вуліц, на якіх размешчаны пасольствы аўтарытарных краін для ўшанавання вядомых дысідэнтаў і ахвяр такіх рэжымаў. Так, у Вашынгтоне ёсць плошча Барыса Нямцова, праезд Джамаля Хашогі і плошча Лю Сяабо.

Беларуска-амерыканская суполка абрала Рамана Бандарэнку адкрытым галасаваннем у групе дыяспары на Facebook. За яго прагаласавалі больш за 300 чалавек. Наступным крокам будзе прыцягненне члена савету Брук Пінта, якая прадстаўляе другую палату ў Савеце акругі Калумбія, каб яна афіцыйна ўнесла законапраект у Савет. Пасля гэтага гарадскія службы павінны будуць прадставіць справаздачы аб мэтазгоднасці выканання запыту да правядзення галасавання ў Савеце.

Аднак, Вашынгтон рэгулюе сімвалічнае перайменаванне не раней за 2-ю гадавіну смерці чалавека. Беларуская дыяспара спадзяецца знайсці спосаб паскорыць працэс.

Hавiны
Анджэй Дуда: Веру, што беларусы і беларускі некалі ўбачаць дэмакратычную нармальнасць
2021.12.09 18:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў