Гадавіна Рэвалюцыі гваздзікоў у Партугаліі і пясчаная бура ў Грэцыі. Фатаграфіі тыдня


Пратэст экаактывістаў з нагоды Дня Зямлі ў Сеуле, польска-літоўскія вучэнні каля сувальскага калідору, 50-ая гадавіна вайсковага перавароту ў Партугаліі – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Экаактывісты трымаюць плакаты з надпісам «Скончым з забруджваннем пластыкам!» падчас дэманстрацыі пластыкавых адкідаў з макетам Зямлі да Міжнароднага дня Зямлі ў Сеуле, Паўднёвая Карэя. 22 красавіка 2024 года.
Фота: Jung Yeon-je / AFP / East News
Следчы ўкраінскай паліцыі аглядае абломкі Харкаўскай тэлевежы пасля расейскага ўдару па вежы на ўскраіне Харкава, Украіна. 22 красавіка 2024 года.
Фота: Sergey Bobok / AFP / East News
Літоўска-польскія вайсковыя вучэнні Brave Griffin 24/II каля сувальскага калідору ў вёсцы Дырмішкес (Dirmiškės), Літва. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Mindaugas Kulbis / AP Photo / East News
Жанчыну (у белым) збівае палкай чалец шарыяцкай паліцыі ў пакаранне за тое, што тая была ў пазашлюбных стасунках з мужчынам. Банда-Ачэг (Banda Aceh), Інданезія. 25 красавіка 2024 года.
Фота: Chaideer Mahyuddin / AFP / East News
Сябры і сваякі загінулага салдата слухаюць гімн Украіны падчас цырымоніі пахавання фельчара ўкраінскай арміі Назара Лаўроўскага, якому быў 31 год, на Майдане незалежнасці ў Кіеве. Лаўроўскі загінуў 18 красавіка падчас эвакуацыі параненых вайскоўцаў з лініі фронту ў Харкаўскай вобласці. Кіеў, Украіна. 24 красавіка 2024 года.
Фота: Francisco Seco / AP Photo / East News
Самая вялікая плантацыя цюльпанаў у Польшчы. Блотнік (Błotnik), Польшча. 26 красавіка 2024 года.
Фота: Wojciech Strozyk / Reporter / East News
90-гадовая Сэлэшці Каэйру ўручае чырвоныя гваздзікі вайскоўцам, якія бралі ўдзел у Рэвалюцыі гваздзікоў 25 красавіка 1974 года, вайсковага перавароту, які паклаў канец самай доўгай дыктатуры ў Еўропе, дыктатара Антонью ды Алівэйра Салазара. Лісабон, Партугалія. 25 красавіка 2024 года.
Фота: Patricia De Melo Moreira / AFP / East News
Жыхары трушчобаў у сталіцы Кеніі выкарыстоўваюць сцяну, каб перайсці затопленае школьнае поле пасля залеваў і раптоўных паводак. Найробі, Кенія. 24 красавіка 2024 года.
Фота: Simon Maina / AFP / East News
Армяне бяруць удзел у штогадовым маршы з паходнямі напярэдадні Дня памяці ахвяраў генацыду – 109-ай гадавіны масавых забойстваў армянаў падчас Першай сусветнай вайны пад уладай Асманскай імперыі ў 1915 годзе. Ерэван, Арменія. 23 красавіка 2024 года.
Фота: Karen Minasyan / AFP / East News
Мужчына падымаецца на пагорак, пакуль афрыканскі пыл з пустэльні Сахара ахутвае Афіны, Грэцыя. 23 красавіка 2024 года.
Фота: Louisa Gouliamaki / Reuters / Forum

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў