На выбарах ва Узбекістане перамог дзейсны прэзідэнт Шаўкат Мірзіёеў


Цяперашні прэзідэнт Узбекістану Шаўкат Мірзіёеў перамог на датэрміновых выбарах з вынікам 87,05 % галасоў паводле мясцовага Цэнтрвыбаркаму.

Шаўкат Мірзіёеў, прэзідэнт Узбекістану.
Фота: kremlin.ru

9 ліпеня ва Узбекістане праходзілі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, прызначаныя пасля абнаўлення Канстытуцыі, паводле якой тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў будзе складаць 7 гадоў.

Акрамя таго, папраўкі дазволяць Шаўкату Мірзіёеву, які ўжо адбыў два прэзідэнцкія тэрміны з 2016 года, абнуліць папярэднія тэрміны і кіраваць краінай яшчэ 14 гадоў – да 2037 года.

Hавiны
Выбары прэзідэнта ва Узбекістане: У выпадку перамогі дзейны кіраўнік застанецца да 2037 года
2023.07.09 10:42

Паводле звестак Цэнтрвыбаркаму Узбекістану, яўка на выбарах склала 79,8 %. За Мірзіёева, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, прагаласавалі 87,05 % выбарцаў. Астатнія кандыдаты набралі 3–4 % галасоў:

  • Рабахон Махмудаў, кандыдат ад Сацыял-дэмакратычнай партыі «Адолат» – 4,43 %
  • Улугбек Інаятаў, кандыдат ад Народна-дэмакратычнай партыі НДПУ – 4,02 %
  • Абдушукур Хамзаеў, кандыдат ад Экалагічнай партыі Узбекістану – 3,74 %.

Шаўкат Мірзіёеў прыйшоў на прэзідэнцкі пост пасля смерці былога кіраўніка краіны Іслама Карымава. Спачатку ён быў выканаўцам абавязкаў, а потым перамог у прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2016 года, набраўшы 87,73 % галасоў. У кастрычніку 2021 года Мірзіёева пераабралі на другі тэрмін з вынікам 80,12 % галасоў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў