Цягнікі з Расеі ў Беларусь пойдуць аб’язнымі шляхамі


Некаторыя цягнікі, якія едуць з Масквы ў Беларусь, будуць выкарыстоўваць аб’язныя шляхі з-за абрушэння маста ў Смаленскай вобласці. Пра гэта паведамляе Маскоўская чыгунка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цягнік «Ластаўка», які ездзіць паміж Менскам і Масквой.
Фота: БелТА

Падчас правядзення работ па аднаўленні чыгуначнага палатна ў Вязьме аб’язныя шляхі будуць выкарыстоўваць наступныя цягнікі:

№ 56 Гомля – Масква

№ 55 Масква – Гомля

№ 2 Менск – Масква

№ 1 Масква – Менск

№ 30 Калінінград – Масква

№ 29 Масква – Калінінград

№ 3 Масква – Берасце

№ 8 Берасце – Масква

№ 28 Берасце – Масква

№ 27 Масква – Берасце

№ 141 Архангельск – Смаленск

Пасажыры з білетамі на гэтыя цягнікі могуць здзейсніць пасадку ў Маскве або ў Смаленску і далей па маршруце.

Для пасажыраў цягнікоў «Ластаўка» №744, №732 Смаленск – Масква, №718 Менск – Масква, №721 Масква – Менск і №735 Масква – Смаленск будуць арганізаваныя кампенсацыйныя аўтобусы, якія будуць курсіраваць паміж станцыямі Сямлёва і Вязьма, дзе іх будуць чакаць такія ж цягнікі для працягу паездкі.

Нагадаем, што сёння ў Смаленскай вобласці Расеі абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай па лініі Масква – Смаленск – Ворша – Менск – Берасце. Гэта галоўная чыгуначная магістраль, якая звязвала дзве краіны. У выніку здарэння загінула адна жанчына і пяцёра чалавек шпіталізаваныя.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў