Жонку палітвязня Арцёма Анішчука асудзілі на 10 содняў за рэпост


У судзе Заводскага раёну Менску ў выходны дзень, 7 лістапада, адбылося паседжанне паводле адміністратыўнай справы Вольгі Анішчук, жонкі палітычнага вязня. Справу разглядала дзяжурная суддзя Алена Някрасава. Як паведамляюць праваабаронцы, судзілі жанчыну за рэпост допісу з «Нашай нівы».

Арцём і Вольга Анішчукі.
Фота: асабісты архіў Вольгі Анішчук

Вольгу Анішчук затрымалі 4 лістапада. Ейнага мужа Арцёма 3 лютага 2021-га засудзілі да двух гадоў калоніі за пашкоджанне аўтамабіля сілавіка. Яго адправілі адбываць тэрмін у Магілёўскую калонію № 15, дзе мужчына зазнаў катаванні і збіццё. Арцёма ўтрымлівалі 40 содняў запар у ШІЗА, дзе на яго накінуўся зняволены з псіхічнымі хваробамі і падрапаў яму станком спіну.

Арцём мусіў выйсці на свабоду ў канцы чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін два гады, але яго зноў не выпусцілі, бо завялі новую крымінальную справу — паводле арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце яшчэ да затрымання.

Пры гэтым на момант здзяйснення «злачынства» дзеяла старая рэдакцыя арт. 369 КК, якая не прадугледжвала меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Але, каб не вызваляць палітвязня, завялі новую крымінальную справу. 25 ліпеня  суддзя Ксенія Нікіфарава склала прысуды паводле двух крымінальных справаў і прызначыла Арцёму разам тры гады калоніі, два з якіх той адбыў. Мужчына на судзе віны не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе вязень зазнаваў катаванні і збіццё.

У кастрычніку МУС залучыў палітвязня ў спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Артыкулы
Палітвязня Анішчука замест вызвалення асудзілі яшчэ на год пазбаўлення волі
2022.07.25 16:57

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў