АБСЕ прызнала «мяккую анексію» Беларусі Расеяй, а ПВК Вагнэра – тэрарыстычнай арганізацыяй


У канадскім Ванкувэры адбылася 30-ая Парламенцкая асамблея Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе. Парламентарыі прынялі шэраг дакументаў, сярод якіх і рэзалюцыя ў справе Беларусі.

Паседжанне ПА АБСЕ ў Ванкувэры.
Фота: oscepa.org

Падчас паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Ванкувэры парламентарыі рашуча асудзілі ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны. Беларусь у дэкларацыі АБСЕ называецца суагрэсарам, але адзначаецца, што Расея зладзіла таксама і «мяккую анексію» Беларусі.

ПА АБСЕ патрабуе ад рэжыму Беларусі спыніць падтрыманне расейскай агрэсіі, спыніць рэпрэсіі ўнутры краіны, вызваліць усіх палітвязняў, адмяніць смяротную кару.

Разам з гэтым АБСЕ прызнала ПВК Вагнэра тэрарыстычнай арганізацыяй, а Расею – яе спонсарам.

«Дзеянні ПВК Вагнэра ад імя ўраду Расейскай Федэрацыі могуць быць правамерна класіфікаваныя як тэрарыстычныя паводле іх прыроды і намеру, і такім чынам, прызнанне ПВК Вагнэра тэрарыстычнай арганізацыяй нацыянальнымі ўладамі ёсць апраўданым», – гаворыцца ў дэкларацыі.

ПА АБСЕ рашуча асуджае ўлады Беларусі за падтрыманне і дазвол будаўніцтва вайсковай базы для ПВК Вагнэра на тэрыторыі Беларусі, што «стварае пагрозу для ўсіх краінаў Балтыі».

Інтэрв’ю
А вагнэраўцы прыедуць? Мы патэлефанавалі ў КДБ – і нас не супакоілі, а сказалі слухаць Лукашэнку
2023.07.04 22:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў