Кіраўнік УЕФА Аляксандзер Чафярын расказаў журналістам, што выканкам УЕФА абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі, і было прынятае рашэнне не выключаць беларускія каманды з міжнародных спаборніцтваў, піша Tribuna.com.
«Мы абмеркавалі Беларусь. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі», – сказаў Чафярын.
Верагодна, сітуацыя ў Беларусі таксама будзе абмяркоўвацца на наступным паседжанні выканкаму, якое адбудзецца 28 чэрвеня.
Раней 104 дэпутаты Еўрапейскага парламенту звярнуліся з лістом да прэзідэнта УЕФА Аляксандзера Чафярына з просьбай адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Еўропы 2024 года.
Шмат якія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на поўнамаштабную вайну, якая з 24 лютага 2022 года вядзецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Беларускія футбольныя каманды гэта пакуль не закранула.
Марыя Міхалевіч belsat.eu