Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Ірландыі Варадкарам


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм‘ерам Ірландыі Леа Варадкарам і мэрам Дубліна Кэралайн Конрой. Аб гэтым «Белсату» паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская і Лео Варадкар. 4 траўня 2023 года, Дублін.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 4 траўня знаходзіцца з візітам ў Ірландыі, дзе сустрэлася з прэм’ерам Ірландыі Леа Варадкарам і мэрам Дубліна Кэралайн Конрой.

Падчас сустрэчы з кіраўніком ураду Ірландыі беларуская лідарка абмеркавала апошнія прысуды Раману Пратасевічу і Сцяпану Пуціле, крытычную сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і іншымі палітвязнямі. Ціханоўская падзякавала ірнадскаму палітыку за падтрымку ў Радзе Еўропы: падчас старшынства Ірландыі была ініцыяваная кантактная група па Беларусі і пачалася актыўная супраца з гэтай структурай. Таксама Ціханоўская адзначыла актыўную ролю Ірландскай амбасады ў Вільні, якая таксама акрэдытаваная ў Беларусі.

У сваю чаргу Варадкар распавёў пра праекты, якія Ірландыя ўжо падтрымлівае ў Беларусі, ярод якіх незалежныя медыі, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы. Ірландыя працягне гэтую падтрымку. Таксама абмеркавалі магчымасць запуску праграмы па рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем‘яў.

«Гэта не першая нашая сустрэча з прэм’ерам Варадкарам, і магу з упэўненасцю сказаць, што для Ірландыі Беларусь была і застаецца міжнародным прыярытэтам. Я вельмі задаволеная, што гэты візіт у Ірландыю меў практычны, а не сімвалічны характар, мы маем канкрэтныя планы і абяцаньне падтрымкі», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай і Кэралайн Конрой. 4 траўня 2023 года, Дублін.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы з мэрам Дубліна Кэралайн Конрой святлана Ціханоўская абмеркавала падтрымку беларускай дыяспары ў Дубліне і ўдзел беларусаў у днях культуры нацыянальных меншасцяў, а таксама магчымасць выдзялення памяшкання ў Дубліне для беларускіх ініцыятываў. У горадзе пражывае каля 500 беларусаў.

Апроч таго палітыкі абмеркавалі культурніцкія праекты з удзелам беларусаў, магчымасці стажыровак у гарадскім самакіраванні для маладых беларусаў і іншыя тэмы.

Hавiны
Патранаж над палітвязнямі, стажыроўкі для беларусаў. Аб чым Ціханоўская дамовілася з ірландскімі дэпутатамі?
2023.05.04 12:42

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў