Літоўскія памежнікі паведамляюць пра новыя хвалі мігрантаў і стрэлы з боку Беларусі


Літоўская памежная служба паведамляе аб актывізацыі міграцыйнага руху з боку Беларусі. Інфармацыйная агенцыя BNS са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Літвы адзначае, што за содні 3 красавіка літоўскія памежнікі не прапусцілі 44 мігрантаў, якія спрабавалі ўехаць у краіну з Беларусі. Таксама памежнікі паведамляюць пра стрэлы з беларускага боку мяжы.

Лагер мігрантаў у Літве.
Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Памежная служба Літвы паведамляе, што на працягу апошняга тыдня фіксаваліся спробы мігрантаў трапіць на тэрыторыю краіну з Беларусі. Напрыклад, у панядзелак беларуска-літоўскую мяжу ў забароненых месцах спрабавалі перасекчы 29 чалавек, у аўторак – 32, у сераду – 43, у чацвер – 68, у пятніцу – 63, у суботу – 54.

Апроч таго памежная служба адзначае, што ў нядзелю 2-га красавіка ўвечары ў раёне Варэна было зроблена 15 адзіночных стрэлаў з беларускага боку і заўважылі дзве ракеты.

Інтэрв’ю
«Стрэл з сігнальнага пісталета – сігнал для пераходу». Польскі жаўнер аб дзейнасці беларускіх службаў
2021.12.18 13:43

Агенцыя адзначае, што агулам сёлета ва ўездзе ў Літву было адмоўлена 1245 мігрантам з Беларусі.

Нагадаем, 22 сакавіка ў прэс-службе Памежнага камітэту паведамілі, што спыніў працу пункт размяшчэння мігрантаў у транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі», які знаходзіцца побач з беларуска-польскай мяжой. Усе замежнікі, якія часова знаходзіліся ў транспартна-лагістычным цэнтры, пакінулі яго. Пасля гэтага колькасць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у ЕЗ, стала павялічвацца.

Hавiны
Пункт прыёму ўцекачоў у ТЛЦ у Брузгах спыніў працу – мігрантаў там больш няма
2022.03.22 08:48

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў