«Праблемаў нямала». Галоўчанка распавёў пра «няпростае становішча» цукровых камбінатаў


Маштабная рэканструкцыя цукровых заводаў не пазбавіла іх ад праблемаў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, наведваючы Гарадзейскі цукровы камбінат, піша БелТА.

Беларускі цукар. 26 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

«Праблемаў таксама яшчэ нямала, становішча няпростае ў сувязі з высокай закрэдытаванасцю камбінатаў. Але сама крэдытная нагрузка не страшная, пры ўмове, калі грашовыя патокі даюць магчымасць гэтую нагрузку абслугоўваць. Ёсць таксама праблема з абарачэннем сродкаў», – адзначыў Галоўчанка.

Паводле яго, цукровым заводам урад даў гарантыі на пагашэнне крэдытаў, выдадзеных для новага ўраджаю.

«Зменены спосаб рэгулявання цаны на цукар. Замацаваныя сыравінныя зоны для цукраперапрацоўных арганізацыяў», – распавёў прэм’ер.

Аналітыка
Чыноўнікі спрабуюць збіць ажыятаж вакол цукру, але беларусы прызвычаіліся давяраць больш сабе, чым афіцыйным паведамленням
2022.07.19 18:59

У ліпені ў Беларусі чарговы раз рэзка вырас попыт на цукар. Берасцейшчына стала першым рэгіёнам, дзе з паліцаў крамаў раптоўна знік гэты прадукт. Яшчэ 17 ліпеня ў шмат якіх гарадах вобласці людзі пачалі масава набываць яго. У Берасці, Кобрыне, Бярозе, Пружанах, Івацэвічах, Мікашэвічах цукар зусім знік з паліцаў. Чытачы «Белсату» распавялі, што прычынаю таму стала інфармацыя пра яго магчымае падаражэнне.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў